Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Глубокский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15 июня 2021

«Зялёны канвеер» прастояў не церпіць

Напружанне на палях і сенажацях гаспадарак Глыбоччыны ніколечкі не спадае, а ў гэтыя чэрвеньскія дні яшчэ больш нарастае. Кожны ўдзельнік «зялёнага жніва» добра разумее, што важна не ўпусціць аптымальныя тэрміны касьбы траў першага ўкосу, каб закласці кармы лепшай якасці з максімальнай колькасцю бялка і пратэіна.

У гаспадарках раёна першым укосам неабходна ўбраць травы на агульнай плошчы ў 14 тысяч гектараў і нарыхтаваць 10600 тон сена, 164200 тон сенажу, з іх 12500 – у стрэйч-плёнку. На 15 чэрвеня было ўжо скошана 3 376 гектараў, што складае 24% да запланаванага.

У лідарах на касьбе траў – механізатары сельгаспрадпрыемства «Мнюта». У гаспадарцы скошаны травы на плошчы 371 гектар, што складае 62% да запланаванага. Актыўна ўключыліся ў кампанію па нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу працаўнікі ААТ «Залатая падкова» і «Чарневічы», а таксама сельгасфіліяла «Прошкава», унітарных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў «Азярцы», «За Радзіму», «Каралі», КУП (СГ)П «Яблынька».

Важна ўсім нарошчваць тэмпы. Важна нарыхтаваць пабольш якасных саквітых травяных кармоў. «Зялёны канвеер» прастояў не церпіць.






А. УСЦІНАЎ.


К списку новостей