Віншаванне ад кіраўніцтва Глыбоцкага раёна з Днём будаўніка

Віншаванне ад кіраўніцтва Глыбоцкага раёна з Днём будаўніка

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічага комплексу Глыбоччыны!

Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём будаўніка!

Ваша праца звязвае мноства галін эканомікі, вырашае велізарную колькасць сацыяльных задач раёна, дорыць камфорт і радасць людзям, паляпшаючы ўмовы іх жыцця. З года ў год будаўнічая галіна раёна дэманструе высокія паказчыкі, узводзячы якаснае жыллё, сацыяльныя аб’екты, рэстаўруючы старыя будынкі.

Паважаныя работнікі будаўнічага комплексу! Дзякуем вам за прафесіяналізм, адказнасць, адданасць справе і стваральную працу.

Упэўнены, што і надалей, дзякуючы добрасумленнай і якаснай працы праекціроўшчыкаў, архітэктараў, будаўнікоў, інжынераў, будзе змяняцца, станавіцца больш утульным і камфортным наш любімы Глыбоцкі раён.

Шчыра дзякуем вам за прафесійнае майстэрства і адданасць справе. У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабра, дасягнення новых прафесійных вышынь!

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.

Congratulations from the leadership of the Glubokoe region on Builder's Day | Глубокский райисполком