Віншаванне кіраўніцтва Глыбоцкага раёна з Новым годам

Віншаванне кіраўніцтва Глыбоцкага раёна з Новым годам

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя шчырыя віншаванні з Новым 2026 годам!

Гэта цудоўнае свята прыносіць у кожны дом шмат шчасця, цяпла, весялосці, напаўняе сэрцы радасцю. Яно аб’ядноўвае людзей любоўю да блізкіх – дзяцей, бацькоў, жаданнем падтрымаць, падзяліцца верай у лепшае.

Новы год – час падвядзення вынікаў пражытага года і кропка адліку для новых пачынанняў.

Адыходзячы год быў насычаны важнымі і цікавымі падзеямі, унёс у жыццё жыхароў Глыбоччыны шмат яркіх момантаў, падарыў новыя дасягненні і поспехі. Выказваем словы падзякі ўсім жыхарам раёна за працу, цярпенне, падтрымку – за ўсё, чаго мы дамагліся разам!

Жадаем, каб 2026 год стаў для ўсіх годам ажыццяўлення смелых задум і добрых спраў. Годам стваральнай і плённай працы, часам новых дасягненняў і поспехаў!

Моцнага усім здароўя, сардэчнага і душэўнага цяпла, згоды, міру і дабра. Хай жаданні, якія вы загадалi, абавязкова спраўдзяцца!

З Новым годам!

 

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

 

 

 

New Year's greetings from the leadership of the Glubokoe district | Глубокский райисполком