Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Ад імя кіраўніцтва раёна прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята адважных і моцных духам мужчын, для якіх абавязак, гонар і стойкасць — адзін з важнейшых жыццёвых прыярытэтаў. Ён аб’ядноўвае ўсіх, каму дарагі лёс краіны, хто стаіць на варце інтарэсаў дзяржавы, яе бяспекі, хто мірнай працай і вайсковай доблесцю імкнецца да дабрабыту і стабільнасці.

У гэты дзень мы з гонарам успамінаем ратныя подзвігі суайчыннікаў, аддаём даніну павагі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікам баявых дзеянняў і міратворчых аперацый, ушаноўваем вайскоўцаў, якія абараняюць межы роднай краіны, і тых, хто клапоціцца пра свае сем’і, уносіць уклад у сённяшняе і закладвае надзейны падмурак будучыні.

Жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту, поспехаў у ратнай службе і стваральнай працы на карысць роднай Глыбоччыны і любімай Беларусі.

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.

Congratulations from the district leadership on the Day of the Fatherland Defenders and the Armed Forces of the Republic of Belarus | Глубокский райисполком