Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
22 верасня 2020

У Віцебск прыбудзе ікона Божай Маці Жыровіцкая

У Віцебск 23 верасня ў Свята-Успенскі кафедральны сабор падчас Усебеларускага хроснага ходу прыбудзе цудатворная ікона Маці Божай з Жыровіцкага манастыра, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Віцебскай епархіі.

Сустрэча святыні ў храме адбудзецца ў 17.00. На наступны дзень у Свята-Успенскім саборы пройдуць набажэнствы - літургія пачнецца ў 8.30. З 11.00 да 15.00 кожную гадзіну будуць малебны з акафістам.

Жыровіцкі абраз Божай Маці - адна з найбольш шануемых святыняў у Беларусі. З'явілася яна на камені каля Жыровіч у канцы XV стагоддзя.