Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Сацыяльная сфера / Глыбоцкая раённая арганізацыя ГА "БРСМ"

Глыбоцкая раённая арганізацыя ГА "БРСМ"

ГЛЫБОЦКАЯ РАЁННАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ГА «БРСМ»

Першы сакратар Глыбоцкага РК ГА «БРСМ» – Капшуль Дар’я Аляксандраўна
Другі сакратар Глыбоцкага РК ГА «БРСМ» – Раманоўская Яна Віктараўна

Наш адрас:
вул. Леніна, 18, 2 паверх
г. Глыбокае, 211793

Тэл.: 8(02156)55978
E-mailbrsm@glubokoe.vitebsk.by
vk: https://vk.com/brsm_glubokoe
Instagram: https://www.instagram.com/brsm_glubokoe  

Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з’яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 г. на аб’яднальным з’ездзе.

Членам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Устаў і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».

У кожнага з нас ёсць ідэі, задумкі, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна са сваімі аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленымі людзьмі (аднагодкамі, прадстаўнікамі старэйшага пакалення, экспертамі, прадстаўнікамі ўлады), даведацца, што ён можа зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў.

БРСМ аб’ядноўвае сотні тысяч юнакоў і дзяўчат і гатовы падтрымаць усе крэатыўныя ідэі, дапамагчы рэалізаваць вашыя таленты і здольнасці, каб натхненне прынесла плён, а праца – задавальненне і радасць! Калі ты лічыш, што здольны на большае, - будзь з намі! Мы-адна каманда! Ад нашых спраў, ідэй і інтарэсаў залежыць заўтрашні дзень Арганізацыі. Мы запрашаем у сваю каманду ўсіх, хто хоча зрабіць навакольны свет ярчэй; усіх, у каго шмат займальных ідэй; усіх, хто гатовы да новых уражанняў і адкрыццяў; усіх, хто ўмее марыць і хоча быць карысным.

Сёння БРСМ і кампанія Autоhelp запрашаюць цябе ўключыцца ў сумесную праграму  «Маладзёжны білет – твая сацыяльная падтрымка!» Зацікавіліся? Уся інфармацыя на сайце Autоhelp.


На 1 студзеня 2024 года Глыбоцкая раённая арганізацыя аб'ядноўвала 1027 чалавек.

Мы ўпэўненыя: гэты год будзе напоўнены добрымі і запамінальнымі справамі, святамі і падарожжамі, захапляльнымі паходамі, пазнавальнымі гульнямі, займальнымі конкурсамі. Вы зможаце прыняць актыўны ўдзел у творчых праектах, акцыях, спартыўных праграмах, моладзевых форумах і іншых мерапрыемствах, якія арганізуюцца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Мы чакаем кожнага з вас у першасных арганізацыях устаноў адукацыі, арганізацый і прадпрыемстваў