14 августа на территории района пройдет профилактическое мероприятие «Детское кресло!»

14 жніўня на тэрыторыі раёна пройдзе прафілактычнае мерапрыемства «Дзіцячае крэсла!»

14 жніўня 2025

Не заўсёды дарослыя ўсведамляюць, што маленькі пасажыр у аўтамабілі – вялікая адказнасць! Яшчэ большы цяжар адказнасці кладзецца на плечы тых, хто знаходзіцца за рулём аўтамабіля. Дзеці-пасажыры транспартных сродкаў часта перавозяцца з парушэннем правілаў. Бяспека дзяцей – клопат дарослых, па віне якіх адбылася большасць здарэнняў.

Напамінаем, што згодна з пунктам 178 Правілаў дарожнага руху, перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, ажыццяўляецца з выкарыстаннем:

дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, – ва ўзросце да пяці гадоў;

дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, – ва ўзросце ад пяці да 12 гадоў.