Эканоміка – спосаб арганізацыі дзейнасці людзей, накіраванай на стварэнне даброт, неабходных ім для спажывання; навука – якая вывучае паводзіны ўдзельнікаў працэсу гаспадарчай дзейнасці.

Рэспубліка Беларусь – экспартаарыентаваная дзяржава з развітой прамысловасцю, сектарам паслуг і сельскай гаспадаркай. Краіна ўваходзіць у лік лідэраў сярод сусветных экспарцёраў грузавых аўтамабіляў, трактароў, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі. Кожны дзясяты колавы трактар, які выпускаецца сёння ў свеце, носіць імя «Беларус».