Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў сферы адукацыі, ветэранаў педагагічнай працы Глыбоччыны са святам
Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў сферы адукацыі, ветэранаў педагагічнай працы Глыбоччыны са святам
Паважаныя работнікі сферы адукацыі, ветэраны педагагічнай працы Глыбоччыны!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!
У кожнага з нас у жыцці ёсць настаўнік з вялікай літары – той, хто мудрасцю, шчодрасцю духу, глыбокімі ведамі дапамог нам спазнаць наш унутраны свет, зрабіў яго багацейшым, навучыў будаваць будучыню. Менавіта ад выкладчыка, яго прафесійных і чалавечых якасцяў шмат у чым залежыць лёс вучняў, будучыня краіны.
Адданасць прафесіі, добрасумленнае стаўленне да працы – тыя якасці, якія дазваляюць вам, паважаныя педагогі, выхоўваць неабыякавых, разумных, адказных людзей і забяспечваць высокую якасць адукацыі.
Паважаныя ветэраны педагагічнай працы! Усё, што зроблена і робіцца вамі, заслугоўвае вялікай удзячнасці і павагі. Сёння вы з’яўляецеся для сваіх выхаванцаў і маладых настаўнікаў узорам глыбокай вернасці прафесіі педагога.
Няхай гэты святочны дзень прынясе вам масу станоўчых эмоцый і ўсведамленне велізарнай патрэбнасці і важнасці вашага жыццёвага выбару. Моцнага вам здароўя, аптымізму, поспехаў і дабрабыту!
Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.