22 чэрвеня а 12.00 пройдзе агульнанацыянальная хвіліна маўчання
20 чэрвеня 2025
22 чэрвеня а 12.00 памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь ушануе агульнанацыянальнай хвілінай маўчання.
У эфіры ТБ і радыё, у воінскіх калектывах, на вуліцах, плошчах і іншых грамадскіх месцах краіны жалобным водгукам прагучаць удары метранома і мелодыя рэквіема.
У гэты ж час ва ўсіх храмах будзе дадзены звановы набат, а на транспарце прагучаць сігнальныя гудкі. У некаторых месцах - прыпыніцца рух.
Беларусь памятае! Памятае кожнага! Спынімся на хвіліну - успомнім усіх, хто адышоў у бессмяротнасць і завяшчаў нам жыць!