25 ліпеня – Дзень пажарнай службы
У Дзень пажарнай службы Рэспублікі Беларусь у Глыбоцкім РАНС прайшоў урачысты сход. З прывітальнымі словамі і віншаваннямі да калег звярнуўся начальнік аддзела Аляксей Кісель. Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня РГА «Беларускі саюз афіцэраў» Аляксандр Алехновіч, старшыня Глыбоцкай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Анатольеўна Кучарава, ветэраны, афіцэры і асабовы склад аддзела. Традыцыйна ў дзень прафесійнага свята адбылася цырымонія ўзнагароджання, а таксама прысвоены чарговыя спецыяльныя званні.