25 кастрычніка – рэспубліканскі суботнік!
24 кастрычніка 2025
На падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2025 г. № 570 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка» 25 кастрычніка 2025 года пройдзе суботнік.
Плануецца азеляненне, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан аб'ектаў і гарадскіх тэрыторый, знакавых аб'ектаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Заробленыя грашовыя сродкі арганізацыямі і калектывамі неабходна пералічыць на разліковы рахунак Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта № BY25ВАРВ36419030000120000000, УНП 300270958, у ААТ «Белаграпрамбанк» г. Мінск, БІК ВАРВВY2X, АКПА 040630782000 (сродкі рэспубліканскага суботніка) у адпаведнасці з рашэннем Глыбоцкага райвыканкама ад 21 кастрычніка 2025 г. № 267р.