25 верасня ў краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі
22 верасня 2025
25 верасня МНС сумесна з іншымі ведамствамі правядзе комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на навучанне насельніцтва дзеянням у розных надзвычайных сітуацыях, а таксама павышэнне ўзроўню інфармаванасці грамадзян у пытаннях бяспекі.
Глыбоцкі раён не стане выключэннем. Так у гэты дзень на тэрыторыі дзіцячай пляцоўкі «Брыганціна» з 11.00 па 14.00 пройдзе масавае мерапрыемства з задзейнічаннем зацікаўленых службаў і арганізацый раёна.
Актуальнасць тэмы бяспекі практычна штогод пацвярджаецца прыкладамі буйных пажараў, адзін з якіх адбыўся ў мінулым годзе ў Віцебску.
13 снежня 2024 года адбыўся буйны пажар у гандлёвым цэнтры «Беларусь», на якім былі траўмаваны 17 чалавек. Пажары такога маштабу рэдкасць для Беларусі. У той дзень дзякуючы зладжаным дзеянням відавочцаў і ратавальнікаў чалавечых ахвяр удалося пазбегнуць.
Навыкі эвакуацыі з будынкаў, уменне чытаць планы эвакуацыі і рухацца па ўказальных знаках, у тым ліку мець уяўленне аб правілах паводзін у натоўпе – усе гэтыя веды спатрэбяцца ў выпадку наступлення пазаштатнай сітуацыі на розных аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей: кінатэатрах, гандлёвых цэнтрах, стадыёнах і г.д.
Менавіта таму мэта Адзінага дня бяспекі з'яўляецца навучанне насельніцтва дзеянням пры пажары, пазаштатных сітуацыях і аказання першай дапамогі пацярпелым.
У гэты дзень ва ўсіх рэгіёнах Віцебскай вобласці пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Адзінага дня бяспекі.
Запрашаем усіх неабыякавых да ўласнай бяспекі прыняць удзел у мерапрыемстве!