30 октября 2024 "Республиканская информационно-образовательной акции «Беларусь – энергоэффективная страна»

30 кастрычніка 2024 г. Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна»

31 кастрычніка 2024

Дэпартамент па энергаэфектыўнасці аб'яўляе аб старце рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Далучайцеся!

 



З 30 кастрычніка па 11 лістапада 2024 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада).

 

Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 № 239-З «Аб энергазберажэнні».

 

Мэта правядзення акцыі – павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергетычных рэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і ў побыце, што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.

Прымаючы пад увагу, што эфектыўнае і разумнае спажыванне энергетычных рэсурсаў шмат у чым залежыць ад мабілізацыі намаганняў усіх дзяржаўных структур, устаноў, арганізацый і бізнес-супольнасцей, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, Дэпартамент па энергаэфектыўнасці заклікае далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» і прыняць актыўны ўдзел у інфармаванні супрацоўнікаў і грамадства аб важнасці энергаэфектыўнасці і спосабах энергазберажэння ў побыце.


Да Міжнароднага дня энергазберажэння Дэпартамент па энергаэфектыўнасці арганізуе цэлы шэраг тэматычных мерапрыемстваў: круглыя сталы, навучальныя семінары – для спецыялістаў; адкрытыя ўрокі і інфармацыйныя гадзіны, інтэлектуальныя гульні, конкурсы і віктарыны – для дзяцей і моладзі; міні-канкурсы – для падпісчыкаў у сацыяльных сетках; гарачыя тэлефонныя лініі – для адказаў на самыя актуальныя пытанні грамадзян і арганізацый; прэс-мерапрыемствы – для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Праводзімыя мерапрыемствы накіраваны на прыцягненне ўвагі да пытанняў энергаэфектыўнасці і энергазберажэння, папулярызацыю, у даступнай для шырокага кола грамадзян форме, эканамічных, экалагічных і сацыяльных пераваг энерга- і рэсурсазберагальнага ладу жыцця, умацаванне энергетычнай незалежнасці нашай краіны.
Інфармацыйныя матэрыялы на адпаведную тэматыку размешчаны на інтэрнэт-сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці ў раздзеле «Папулярна пра энергазберажэнне/Карысныя парады», а таксама на афіцыйным YouTube-канале Дэпартамента – сацыяльныя відэаролікі па энергазберажэнні.