А Вы гатовыя да бяспечнага адпачынку?

А Вы готовы к безопасному отдыху?

25 чэрвеня 2021

Вось і надыходзяць доўгачаканыя выхадныя дні, а значыць, што многія з Вас адправяцца на адпачынак да вадаёмаў. Аднак вада – гэта не толькі радасць… ЗАДУМАЙЦЕСЯ! Толькі за перыяд з 1 па 24 чэрвеня на Віцебшчыне падчас купання патанула 21 чалавек, з іх 4 дзяцей. Статыстыка вельмі сумная.

Вось і надыходзяць доўгачаканыя выхадныя дні, а значыць, што многія з Вас адправяцца на адпачынак да вадаёмаў. Аднак вада – гэта не толькі радасць…
ЗАДУМАЙЦЕСЯ! Толькі за перыяд з 1 па 24 чэрвеня на Віцебшчыне падчас купання патанула 21 чалавек, з іх 4 дзяцей. Статыстыка вельмі сумная.

І каб пазбегнуць бяды, трэба быць пільнымі і выконваць правілы бяспечных паводзін на вадзе:

ЗАБАРОНЕНА:
купанне ў неабарудваных, незнаёмых месцах;
купанне ў месцах, дзе выстаўлены шчыты з папярэджаннямі і забароннымі надпісамі «КУПАННЕ ЗАБАРОНЕНА!»;
купацца ў стане алкагольнага ап'янэння;
заплываць за буйкі, якія абазначаюць межы плавання;
плаваць на дошках, бярвёнах, лежаках, аўтамабільных камерах, надуўных матрацах.
купацца ў штармавое надвор'е і падчас навальніцы;

падплываць да маторных, парусных суднаў, вяслярных лодак і да іншых плыўных сродкаў;
скакаць у ваду з катэраў, лодак, прычалаў, а таксама збудаванняў, не прыстасаваных для гэтых мэт.

БАЦЬКІ! Жыццё вашых дзяцей у многіх выпадках залежыць ТОЛЬКІ АД ВАС! Не пакідайце дзяцей ля вады БЕЗ НАГЛЯДУ! Запомніце! Дзіця павінна быць ад Вас на адлегласці выцягнутай рукі!
ПАМЯТАЙЦЕ! Калі хтосьці ТОНЕ, неабходна неадкладна тэлефанаваць ратавальнікам па нумарах 101 або 112!

МНС Віцебскай вобласці жадае Вам прыемнага, а галоўнае, бяспечнага адпачынку на вадаёмах. Памятайце, што Ваша бяспека ў асноўным залежыць ад Вас. На жаль, ВАДА НЕ ПРАБАЧАЕ ПАМЫЛАК.