Абітурыенту – як стаць ратавальнікам
13 лістапада 2020
Для цяперашніх старшакласнікаў застаецца зусім мала часу для таго, каб вызначыцца з выбарам будучага шляху. Аб тым, дзе можна атрымаць прафесію, звязаную з забеспячэннем бяспекі і выратаваннем людзей, расказалі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Для цяперашніх старшакласнікаў застаецца зусім мала часу для таго, каб вызначыцца з выбарам будучага шляху. Аб тым, дзе можна атрымаць прафесію, звязаную з забеспячэннем бяспекі і выратаваннем людзей, расказалі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Тых, хто вырашыў звязаць жыццё з прафесіяй ратавальніка, запрашае Універсітэт грамадзянскай абароны (УГА) Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у Мінску.
Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку па спецыяльнасці «Прадухіленне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый» (толькі юнакі) і па спецыяльнасці «Пажарная і прамысловая бяспека» (юнакі і дзяўчаты). Для паступлення неабходны сертыфікаты ЦТ па матэматыцы, фізіцы, рускай (беларускай) мове. Тэрмін навучання на дзённай форме навучання – 4 гады. Да паступлення ўсе кандыдаты ў абавязковым парадку праходзяць прафесійны адбор, які ўключае: правядзенне спецыяльных праверак, вывучэнне маральных і дзелавых якасцей, медыцынскае асведчанне ваенна-урачэбнай камісіяй, вызначэнне ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці кандыдатаў.
Перавага навучання ва УГА МНС у тым, што ўсе курсанты забяспечваюцца месцамі для пражывання, харчаваннем, форменным абмундзіраваннем, дзяржаўным страхаваннем і медыцынскім абслугоўваннем, а таксама грашовым утрыманнем (у сярэднім каля 300 рублёў штомесяц). Падчас вучобы курсанты маюць магчымасць навучыцца практычнаму ваджэнню і атрымаць пасведчанне кіроўцы катэгорыі «В». Выпускніку прысвойваецца афіцэрскае званне «лейтэнант унутранай службы» і гарантавана прадастаўляецца працаўладкаванне. Размяркоўваюцца выпускнікі ў большасці выпадкаў па месцы жыхарства або ў бліжэйшыя да яго падраздзяленні.
Абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе за кошт сродкаў бюджэту, могуць прыняць удзел у конкурсе на дзённую форму навучання на ўмовах аплаты.
Для тых, хто не паступіў ва УГА, добрым выбарам будзе
паступленне ў Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж на спецыяльнасць «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый», са срокам навучання на дзённым аддзяленні на бюджэтнай аснове – 2 гады і 7 месяцаў. У каледж прымаюцца юнакі ад 17 да 25 гадоў, якія маюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі. Усім, хто мае патрэбу, прадастаўляецца інтэрнат.
Выпускнікі каледжа атрымліваюць рабочую прафесію «выратавальнік-пажарны» і працаўладкоўваюцца ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях на пасады радавога і малодшага начальніцкага складу. Па заканчэнні каледжа выпускнікі маюць права паступаць ва УГЗ на скарочаную завочную форму навучання (тэрмін навучання – 3 гады).
Для атрымання дадатковай інфармацыі (абмеркавання магчымасці паступлення; фарміравання вучэбнай справы на паступленне) Вам неабходна звярнуцца ў найкароткія тэрміны ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па месцы жыхарства (адрас: г. Глыбокае, вул. Маскоўская, 129А).
Тэл. для даведак 8029 5995932 (МТС), 59803.