Акцыя на вакацыях
11 лістапада 2021
1 этап акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» набірае абароты ў Глыбоцкім раёне. На гэты раз ратавальнікі наведалі сярэднюю школу №1 горада Глыбокае. Пакуль дзеці на вакацыях, самы час пагутарыць з педагогамі.

Намеснік начальніка Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Салодкі Алег Пятровіч расказаў прысутным аб акцыі, што праводзіцца, нагадаў аб асноўных правілах пажарнай бяспекі.
Асобна спыніліся на прычынах узнікнення пажараў. Прысутныя былі праінструктаваны аб тым, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама яшчэ раз успомнілі аб правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.
МНС нагадвае: загадзя выявіць пажар і выратаваць жыццё дапаможа ўсталяваны ў вашым домаўладанні аўтаномны пажарны апавяшчальнік.