Акцыя «Дзіця – галоўны пасажыр!»

Акцыя "Дзіця - галоўны пасажыр!"

17 сакавіка 2023

"Дзіця - галоўны пасажыр!" - пад такім дэвізам Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства з 17 па 27 сакавіка 2023 года. Яно прысвечана прадухіленню дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, папярэджанню ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў, прапагандзе выкарыстання дзіцячых утрымліваючых прылад.

Супрацоўнікі ДПС узмоцняць кантроль за выкананнем кіроўцамі хуткасных рэжымаў і правілаў бяспечнай перавозкі непаўналетніх асабістым транспартам, маршрутнымі таксі, а таксама арганізаваных груп дзяцей аўтобусамі ў нерэгулярных зносінах і школьнымі аўтобусамі. Акрамя таго, інспектары будуць дзяжурыць на найбольш напружаных участках вуліц і дарог паблізу школ, спыняць парушэнні ПДР непаўналетнімі, а таксама дарослымі пры суправаджэнні дзяцей.

У перыяд акцыі будзе арганізавана шырокая інфармацыйная і тлумачальная праца аб асноўных рызыках і пагрозах бяспецы на дарозе, аб неабходнасці няўхільнага выканання патрабаванняў перавозкі непаўналетніх з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, правілах іх выбару і ўстаноўкі.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае бацькоў бяспечна перавозіць дзяцей, а таксама нагадаць юным пешаходам і веласіпедыстам аб правілах перасячэння праезнай часткі.

За два месяцы бягучага года на дарогах краіны загінулі трое дзяцей (пасажыры) і 38 атрымалі траўмы. 9 з 10 такіх ДТЗ адбываюцца па віне дарослых

А.Г.Палілейка, старшы інспектар ДПС АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС