Акция «Беларусь помнит. Помним каждого»

Акцыя «Беларусь памятае. Памятаем кожнага»

4 мая 2026

Арганізатары патрыятычнай акцыі «Беларусь помніць. Помнім кожнага» запрашаюць усіх ахвотных прыняць удзел у памятным мерапрыемстве, прысвечаным подзвігу ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны

Для ўдзелу ў акцыі неабходна вырабіць транспарант сваяка-удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, які загінуў у гады вайны або пайшоў з жыцця ў мірны час.
На транспаранце з фатаграфіяй ветэрана пазначаюцца прозвішча, імя, імя па бацьку і воінскае званне. Калі партрэта няма, то на плакаце можна пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку і воінскае званне.
Акцыя пройдзе 9 мая 2026 года. Шэсце пачнецца ад Парку Перамогі а 11.30.
Аб удзеле ў акцыі неабходна з 4 па 8 мая паведаміць арганізатарам акцыі па тэлефоне 8(02156) 2 58 15.
Удзельнікі акцыі запрашаюцца на ўрачысты мітынг «Вялікі подзвіг у памяці народнай», які адбудзецца 9 мая ў Парку Перамогі і пачнецца а 11:00. Для ўдзелу ў шэсці неабходна прыбыць у Парк Перамогі загадзя – да 11:00 – і далучыцца да пабудовы калоны.