Аляксандр Субоцін уручыў узнагароды прызёрам і пераможцам заключнага этапу ProfSkills Belarus – 2025
25 чэрвеня 2025
7 залатых, 11 сярэбраных і 6 бронзавых медалёў заваявала каманда Віцебскай вобласці на заключным этапе VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства ProfSkills Belarus – 2025. Хлопцы з паўночнага рэгіёну краіны апярэдзілі ўсе вобласці па колькасці ўзнагарод, саступіўшы толькі Мінску.
Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін уручыў узнагароды прызёрам і пераможцам, шчыра падзякаваўшы ім за дасягненні.
– Вашы поспехі кажуць усёй краіне пра тое, што вы лепшыя ў сваіх кампетэнцыях. Вы фарміруеце славу Віцебшчыны, – сказаў ён, падкрэсліўшы, што за кожным поспехам стаіць не толькі праца ўдзельнікаў, але і клопат тых, хто іх навучаў і падтрымліваў. – Дзякуй педагогам, майстрам вытворчага навучання і кіраўнікам, якія забяспечваюць функцыянаванне гэтай сістэмы і спрыяюць такім выдатным вынікам.