Аляксандр Субоцін уручыў пашпарты таленавітай і адоранай моладзі
17 сакавіка 2025
Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь атрымаць свой галоўны дакумент з рук старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна выпаў гонар 30 школьнікам Віцебшчыны.
– Наша краіна паступальна развіваецца і ўпэўнена ідзе наперад. І асабліва прыемна атрымліваць пашпарт у такой урачыстай абстаноўцы напярэдадні Дня Канстытуцыі, – адзначыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – І сёння, напярэдадні аднаго з галоўных дзяржаўных святаў, больш за 500 маладых людзей у Віцебскай вобласці атрымліваюць самы важны для сябе дакумент. У гэтай зале сабраны лепшыя з лепшых – выдатнікі вучобы, пераможцы школьных алімпіяд, прызёры спартыўных спаборніцтваў рознага ўзроўню, удзельнікі творчых калектываў, актывісты. Не спыняйцеся на дасягнутым і будзьце годнымі грамадзянамі, якія любяць сваю Радзіму.
На ўрачыстае ўручэнне, якое праходзіць у рамках Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!», у КЗ «Віцебск» прыехалі лепшыя прадстаўнікі навучэнскай моладзі, якія маюць асаблівыя заслугі ў вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці.
vitebsk-region.gov.by