Аляксандр Тэліца на прафесійным конкурсе
6 чэрвеня 2022
3 чэрвеня у Віцебску праходзіць конкурс «Лепшы работнік дзяржаўнай сістэмы па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Віцебскай вобласці».
Штогадовы конкурс праводзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства, павышэння узроўню ведаў і практычных навыкаў у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны, выяўлення найбольш прафесійна падрыхтаваных работнікаў гарадскіх (раённых) аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.
Каб заваяваць званне «лепшы па прафесіі» удзельнікам трэба было прайсці сем этапаў. Свае прафесійныя навыкі і веды афіцэры паказвалі на практыцы ў інжынерна-тэхнічных мерапрыемствах грамадзянскай абароны, а таксама медыцынскай і радыяцыйна-хімічнай абароне. Прадэманстраваць свае творчыя здольнасці трэба было ў конкурсе «Візітная картка».
Удзельнікі конкурсу паказалі свой высокі ўзровень прафесіяналізму і майстэрства ў тэсціраванні, вырашэнні сітуацыйнай задачы, фізічнай і агнявой падрыхтоўцы.
Вынікі конкурсу будуць падведзены ў ліпені.
МНС нагадвае: усталяваны аўтаномны пажарны апавяшчальнік - гарант Вашай бяспекі! Абараніце ад бяды сябе і тых, хто вам дарагі!