Александру Казаченко нужна наша помощь!

Аляксандру Казачэнку патрэбна наша дапамога!

2 мая 2025

Аляксандр Казачэнка, інвалід першай групы, звяртаецца па дапамогу да ўсіх неабыякавых! Яму цяпер 34 гады. Больш за 14 гадоў таму траўма пазваночніка прыкавала мужчыну да інваліднай каляскі.

Аляксандр жыве з мамай-пенсіянеркай. Бацька памёр 10 гадоў таму. Мужчыне цяпер неабходны рэабілітацыя, лячэнне і набыццё электракаляскі. Зібраць сродкі на ўсё гэта самастойна не ўяўляецца магчымым.

Дыягназ Аляксандра – траўматычная хвароба спіннога мозгу, глыбокі верхні парапарэз, ніжняя параплегія. У 2015 годзе мужчыне ампутавалі правую нагу, у 2018 і 2025 гг. Аляксандру правялі некалькі аперацый на брушной поласці.

Аляксандр Казачэнка звяртаецца да ўсіх з верай і надзеяй, што знойдуцца добрыя людзі, якія змогуць адгукнуцца на яго боль і дапамогуць сабраць сродкі.

Дабрачынны рахунак адкрыты ў філіяле 317 цэнтра банкаўскіх паслуг № 313 ААТ «АСБ Беларусбанк» г. Калінкавічы, вул. Савецкая, д. 102, УНП 100325912, БІК AKBBBY2X:

Транзітны рахунак: BY12AKBB38193821000310000000.

Беларускія рублі: BY24AKBB31340000101093320313.

Прызначэнне плацяжу: збор грашовых сродкаў на імя Казачэнка Тамары Васільеўны на лячэнне сына Казачэнка Аляксандра Уладзіміравіча. Месца пражывання: Гомельская вобласць, г. Калінкавічы, вул. Янкі Купалы, д. 29

Дапамагчы можна, папоўніўшы баланс МТС: +375 (29) 711-81-95.