Аляксей Абрамчык правёў рабочую сустрэчу з калектывам унітарнага прадпрыемства «Мнюта»
Асноўная тэма мерапрыемства: «Адукацыя і навука – рухаючыя сілы развіцця грамадства і дзяржавы».
У ходзе сустрэчы кіраўнік падрабязна абмеркаваў актуальныя пытанні развіцця дадзенай сферы.
Асаблівую ўвагу Аляксей Абрамчык удзяліў сельскагаспадарчай галіне. Ён пацікавіўся ходам уборачнай кампаніі і іншымі важнымі аспектамі працы сельскагаспадарчага прадпрыемства.
Варта адзначыць, што Аляксей Гардзеевіч, з'яўляючыся таксама начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, рэгулярна праводзіць падобныя сустрэчы з працоўнымі калектывамі раёна, што дазваляе трымаць пад кантролем сітуацыю ў ключавых галінах эканомікі рэгіёна.