«Алкаголь. Рэўнасць. Прысуд»
23 сакавіка 2021
Пракуратурай Глыбоцкага раёна падтрымана дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да грамадзяніна Пятрова А.А. (даныя зменены), які здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч.1 арт. 154 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Пракуратурай Глыбоцкага раёна падтрымана дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да грамадзяніна Пятрова А.А. (даныя зменены), які здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч.1 арт. 154 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Органамі крымінальнага праследавання Пятроў абвінавачваўся ва ўмышленным сістэматычным нанясенні пабояў сужыцельніцы, што не пацягнула наступстваў, прадугледжаных артыкуламі 147 і 149 Крымінальнага кодэкса (катаванне).
Абвінавачваны падчас судовага пасяджэння віну прызнаў цалкам. Паясніў, што ўсяму віной выпітае спіртное і ўспышкі рэўнасці, якія ўзнікаюць на яго фоне.
Судом Глыбоцкага раёна ў дачыненні да Пятрова вынесены абвінаваўчы прысуд, з улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы Пятрову прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год без штрафу, выкананне прызначанага пакарання адтэрмінавана на 1 год. Суд абавязаў Пятрова ў вольны ад працы час выканаць грамадска-карысныя работы ў аб'ёме 100 гадзін. Прысуд уступіў у законную сілу.
За 2020 год – мінулы перыяд 2021 года судом Глыбоцкага раёна па названым артыкуле разгледжана 2 крымінальныя справы.
Не дапускайце гвалту ў любым яго праяўленні! Памятайце: кожнае злачынства абавязкова цягне заслужанае і справядлівае пакаранне, а шкадаваць аб тым, што здарылася, будзе ўжо позна!
Ст. памочнік пракурора раёна
юрыст 2 класа Т.М. Каструхіна