Анатолий Сивко: работа депутата в округе

Анатоль Сіўко: праца дэпутата ў акрузе

Да дэпутата звярнулася жанчына з пытаннем аб законнасці будаўніцтва высокага, суцэльнага плота яе суседам. На прыёме прысутнічалі прадстаўнікі профільных службаў, якія растлумачылі сітуацыю. Было адзначана, што межы зямельных участкаў устаноўлены для кожнай з кватэр блакіраванага жылога дома.
Суседскі плот, які знаходзіцца ў межах прадастаўленага зямельнага ўчастка, па словах спецыялістаў, не супярэчыць існуючым будаўнічым нормам і правілам.
Заяўніца таксама ўзняла праблему зацякання сцяны ў яе частцы жылога дома. На яе думку, прычынай гэтага стала правядзенне будаўнічых работ суседам.
Спецыялісты, вывучыўшы прадстаўленыя матэрыялы, растлумачылі, што будаўнічыя работы вядуцца на падставе ўзгодненай праектнай дакументацыі.
Аднак, калі факт зацякання звязаны з дзеяннямі суседа, неабходна звярнуцца ў страхавую кампанію. Там правядуць экспертызу, і ў выпадку пацвярджэння прычынна-следчай сувязі вінаваты бок будзе абавязаны кампенсаваць шкоду.
У ходзе прыёму жанчына таксама ўзняла іншыя пытанні, якія патрабуюць дадатковага разгляду. «Мы разабрэмся ў кожным выпадку і дамо неабходныя рэкамендацыі, што рабіць далей», – адзначыў дэпутат Анатоль Сіўко.
У рамках рабочага візіту ў Глыбоцкі раён дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе № 22 Анатоль Сіўко наведаў цэнтр банкаўскіх паслуг №239 ААТ «Белаграпрамбанк».
ЦБП №239 ААТ «Белаграпрамбанк» з'яўляецца важным звяном у фінансавай сістэме рэгіёну, забяспечваючы даступнасць банкаўскіх паслуг для насельніцтва і суб'ектаў гаспадарання. Сустрэча з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі цэнтра дазволіла дэпутату атрымаць поўнае ўяўленне аб бягучай дзейнасці ўстановы, яго ролі ў эканоміцы раёна, а таксама аб складанасцях, з якімі сутыкаецца банкаўская сфера. У сустрэчы таксама прыняла ўдзел старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца.
У час візіту Анатоль Віктаравіч і Вера Міхайлаўна сумесна з прадстаўнікамі банка абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў. Дэпутат цікавіўся ўзроўнем абслугоўвання кліентаў, даступнасцю розных фінансавых прадуктаў, былі закрануты пытанні крэдытавання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, фінансавання інвестыцыйных праектаў у АПК, а таксама меры дзяржаўнай падтрымкі фермерскіх гаспадарак. Анатоль Сіўко падкрэсліў важнасць стабільнай працы банкаўскай сістэмы для ўстойлівага развіцця эканомікі краіны і дабрабыту грамадзян.
У час сустрэчы Анатоль Віктаравіч расказаў аб сваёй дзейнасці ў якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, падрабязна спыніўся на механізмах узаемадзеяння з выбаршчыкамі, уключаючы парадак прыёму грамадзян, разгляду іх зваротаў і вырашэння праблем, што ўзнікаюць. Дэпутат расказаў аб тым, як і якія пытанні вырашаюцца ў час прыёму грамадзян, акцэнтуючы ўвагу на канструктыўным падыходзе і пошуку аптымальных рашэнняў.
У завяршэнне дэпутат падкрэсліў, што падобныя сустрэчы з'яўляюцца неад'емнай часткай яго працы, дазваляючы падтрымліваць цесную сувязь з выбаршчыкамі і аператыўна рэагаваць на іх патрэбы.