Анатоль Сіўко сустрэўся з калектывам Глыбоцкага занальнага вузла электрасувязі
У рамках Адзінага дня інфармавання работнікі Глыбоцкага занальнага вузла электрасувязі сталі ўдзельнікамі важнай сустрэчы. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко і старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца абмеркавалі з калектывам актуальную тэму – "Роля сямейных каштоўнасцей у сучасным грамадстве".
У ходзе дыялогу былі закрануты аспекты фарміравання моцных сямейных адносін, іх значэнне для стабільнасці грамадства і выхавання падрастаючага пакалення.
Асаблівая ўвага была нададзена таму, як захаваць і ўмацаваць сямейныя традыцыі ва ўмовах хутка зменлівага свету.