Анжаліка Нікіціна наведала Глыбоцкі раён
4 снежня 2025
Сёння Глыбоцкі раён з рабочым візітам наведвае намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.
У рамках паездкі адбылася яе сустрэча з кіраўніцтвам раёна, у прыватнасці, са старшынёй Глыбоцкага райвыканкама Пятром Белусем і яго намеснікам Таццянай Канстанцінавай.
Сустрэча, якая прайшла на базе Падсвільскага сельвыканкама, ахапіла шырокае кола пытанняў, якія тычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Асаблівая ўвага была ўдзелена добраўпарадкаванню тэрыторыі Падсвілля. Абмяркоўваліся перспектывы прывядзення ў парадак гандлёвых радоў мясцовага рынку, што заклікана зрабіць яго больш прывабным для жыхароў і гасцей пасёлка.
Таксама размова ішла аб зносе бесгаспадарных і старых будынкаў.
Асобная ўвага была ўдзелена рэалізацыі інвестыцыйнага праекта прадпрыемства «ПесКом». Кампанія набыла тэрыторыю з аб'ектамі былога ільнозавода.
Анжаліка Нікіціна правяла прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Падсвільскім сельвыканкаме.
Увага была нададзена перспектывам развіцця нядаўна запушчанага завода па перапрацоўцы маслаў. Дырэктар прадпрыемства Віктар Новікаў прадставіў Анжаліцы Нікіцінай бягучы стан спраў і абмеркаваў пытанні, якія патрабуюць вырашэння для далейшага росту. У абмеркаванні таксама прынялі ўдзел старшыня Глыбоцкага райвыканкама Пётр Белусь і яго намеснік Таццяна Канстанцінава.
Сярод задач – неабходнасць павелічэння магутнасці электрасеткі для забеспячэння бесперабойнай працы завода. Таксама абмяркоўвалася магчымасць закупкі сыравіны на прадпрыемстве «Нафтан» і набыццё новага абсталявання. Інвестыцыі ў сучасныя тэхналогіі дазволяць пашырыць асартымент выпускаемай прадукцыі і павысіць яе канкурэнтаздольнасць. Акрамя гэтага, былі закрануты і іншыя важныя для развіцця прадпрыемства пытанні.