Артем Саратокин из Дубровенского района стал первым в Витебской области «двухтысячником» среди молодежных экипажей

Арцём Саратакін з Дубровенскага раёна стаў першым у Віцебскай вобласці «двухтысячнікам» сярод маладзёжных экіпажаў

19 жніўня 2025

Першым на Віцебшчыне «двухтысячнікам» сярод моладзевых экіпажаў стаў Арцём Саратакін з СХФ імя Юрыя Смірнова Аршанскага КХПДубровенскага раёна.

Аграрыя павіншавалі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці – Уладзімір Юргевіч, старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі АПК Таццяна Дзіканава, кіраўніцтва Дубровенскага райвыканкама. Хлебароб узяў двухтысячны ру_беж на айчынным КЗС-1218 на адным з палёў з яравой пшаніцай.

Аляксандр Субоцін падзякаваў_ камбайнера за самаадда_ную працу, падкрэсліўшы, што нама_лаціць 2 тысячы тон у гэты няпросты час – гэта подзвіг.

– Гэта не мяжа. Вас чакаюць наперадзе новыя тысячы і новыя рэкорды. Дабіваецца поспехаў той, хто ўкладвае ў сваю справу прафесіяналізм і майстэрства. Дзякуй ад усёй Віцебшчыны. Поспехаў вам у бітве за ў_раджай, моц_нага здароўя, міру. Няхай у вас усё атрымліваецца, – звярнуўся да аграрыяў сельгаспрадпрыемства кіраўнік вобласці.

Працавіты і_ сціплы хлопец Арцём Саратакін – лідар_ у_борачнай страды з_ года ў год. Ён неаднаразова ўшаноўваўся на абласных «Дажынках». Для Арцёма гэта 7-я па ліку_ жніво. Д_ынастычны аграрый, які пайшоў па слядах бацькі-механізатара, кажа: праца на зямлі – гэта мая стыхія, маё жыццё.

– Нашаму раёну, вобласці і краіне ёсць чым ганарыцца. Мы жывем пад мірным небам, вырошчваем хлеб, сваімі сіламі зарабляем. Гэта трэба_ цаніць і берагчы. Мы, аграрыі, будзем рабіць усё, каб забяспечыць харчовую бяспеку краіны, – з гонарам падкрэсліў Арцём Саратакін.

Сёння ў Дубровенскім раёне 28 камбайнераў, якія нама_лацілі больш за тысячу тон збожжавых і рапсу. Раён пера_сягнуў экватар з нама_лотам 51327 тон збожжа пры сярэдняй у_раджайнасці 38 ц/га.

vitebsk-region.gov.by