Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1, якім 2026 год аб'яўлены Годам беларускай жанчыны.
Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства.
Урад з удзелам аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама даручана распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2026 годзе Года беларускай жанчыны. Таксама Урад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
- План мерапрыемстваў па правядзенні ў 2026 годзе Года беларускай жанчыны ў Віцебскай вобласці
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 1 студзеня 2026 г. "Аб аб'яўленні 2026 года Годам беларускай жанчыны"
- Вызначаны лагатып Года беларускай жанчыны
- Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2026 годзе Года беларускай жанчыны