Экстрэмізм (экстрэмісцкая дзейнасць) – дзейнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства альбо палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў, рэлігійных і іншых арганізацый, у тым ліку замежных або міжнародных арганізацый або іх прадстаўніцтваў, фарміраванняў і індывідуальных прадпрымальнікаў па планаванні, арганізацыі, падрыхтоўцы і здзяйсненні замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу, грамадскую бяспеку шляхам:
гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу і (або) тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь;
захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
стварэння экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзелу ў экстрэмісцкім фарміраванні;
садзейнічання ажыццяўленню экстрэмісцкай дзейнасці, праходжання навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў такой дзейнасці;
распаўсюджвання ў гэтых мэтах загадзя ілжывых звестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным або міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь;
абразы ў гэтых мэтах прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання;
стварэння ў гэтых мэтах незаконнага ўзброенага фарміравання;
ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці;
распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці розні, палітычнай ці ідэалагічнай варожасці, варожасці ці розні ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы, у тым ліку здзяйснення ў названых мэтах супрацьпраўных дзеянняў супраць грамадскага парадку і грамадскай маралі, парадку кіравання, жыцця і здароўя, асабістай свабоды, гонару і годнасці асобы, маёмасці;
арганізацыі і ажыццяўлення масавых беспарадкаў, актаў вандалізму, звязаных з пашкоджаннем або знішчэннем маёмасці, захопу будынкаў і збудаванняў, іншых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўнага ўдзелу ў іх па матывах расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці розні, палітычнай ці ідэалагічнай варожасці, варожасці ці розні ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы;
здзяйснення ў гэтых мэтах незаконных дзеянняў у дачыненні да зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў;
прапаганды выключнасці, перавагі альбо непаўнавартаснасці грамадзян па прыкмеце іх сацыяльнай, расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або моўнай прыналежнасці;
распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама вырабу, выдання, захоўвання або перавозкі такіх матэрыялаў у мэтах распаўсюджвання;
рэабілітацыі нацызму, прапаганды або публічнага дэманстравання, вырабу, распаўсюджвання нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, а таксама захоўвання або набыцця такой сімволікі або атрыбутыкі ў мэтах распаўсюджвання;
перашкоды законнай дзейнасці дзяржаўных органаў, у тым ліку Цэнтральнай выбарчай камісіі, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата, а таксама законнай дзейнасці службовых асоб гэтых органаў, камісій, здзейсненага з прымяненнем гвалту, пагрозы яго прымянення, падману, подкупу, а таксама прымянення гвалту альбо пагрозы гвалтам у дачыненні да блізкіх названых службовых асоб у мэтах перашкоды іх законнай дзейнасці або прымусу да змены характару такой дзейнасці альбо з помсты за выкананне імі службовых абавязкаў;
фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці;
публічных заклікаў да арганізацыі або правядзення ў гэтых мэтах незаконных сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі або пікетавання з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, альбо уцягвання асоб ва ўдзел у такіх масавых мерапрыемствах шляхам гвалту, пагрозы прымянення гвалту, падману або выплаты ўзнагароджання, альбо іншай арганізацыі або правядзення такіх масавых мерапрыемстваў, калі іх правядзенне пацягнула па неасцярожнасці гібель людзей, прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання аднаму або некалькім асобам або прычыненне шкоды ў буйным памеры;
публічных заклікаў да дзеянняў, пазначаных у абзацах другім – семнаццатым гэтай часткі, а таксама публічнага апраўдання такіх дзеянняў.