Аўтакрэсла – класнае месца!
10 жніўня 2023
Пад такой назвай АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС 15 жніўня 2023 года правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па прадухіленні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей-пасажыраў, а таксама па прапагандзе выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі.
Пад такой назвай АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС 15 жніўня 2023 года правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па прадухіленні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей-пасажыраў, а таксама па прапагандзе выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі.
Хацелася б яшчэ раз нагадаць, што асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць перавозцы дзяцей-пасажыраў. Часта бацькі мала задумваюцца пра наступствы няправільнай перавозкі і не надаюць належнай увагі. А бо дзеці, знаходзячыся ў машыне, нявольна становяцца закладнікамі той ці іншай сітуацыі на дарозе. Менавіта таму юных пасажыраў лепш за ўсё перавозіць у дзіцячых утрымліваючых прыладах. Непаўналетніх ва ўзросце да 12 гадоў дазволена перавозіць толькі на заднім сядзенні аўтамабіля пры абавязковым выкарыстанні імі рамяня бяспекі.
У адпаведнасці з пунктам 178 Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем: дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, — ва ўзросце да пяці гадоў; дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, — ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.
Дазволена перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання ўказаных у частцы першай гэтага пункта прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.
Забаронена перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да
лобовым шклу транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны.
Таму надзвычай важна кожнаму даросламу, які перавозіць дзяцей, запомніць адну простую ісціну: «Чужых дзяцей не бывае!».
Я.А. Сівицкі старшы інспектар ДПС АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС