Азбука бяспекі!

Азбука бяспекі!

15 снежня 2023

15 снежня 2023 года на тэрыторыі г.Глыбокае і Глыбоцкага раёна пройдзе прафілактычнае мерапрыемства «Вывучы ПДР сам – навучы блізкіх!» накіраванае на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, а таксама на павышэнне адказнасці дарослых за бяспеку дзяцей на дарозе.

15 снежня 2023 года на тэрыторыі г.Глыбокае і Глыбоцкага раёна пройдзе прафілактычнае мерапрыемства «Вывучы ПДР сам – навучы блізкіх!» накіраванае на прафілактыку дарожна-транспартных зьдарэньняў з удзелам непаўналетніх, а таксама на павышэнне адказнасьці дарослых за бясьпеку дзяцей на дарозе.

За 11 месяцаў 2023 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 35 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх 1 дзіця загінула, 39 атрымалі раненні.

Дзеці-пешаходы трапляюць у групу павышанай рызыкі пры пераходзе дарогі і ў іншых сытуацыях — часцей за ўсё проста таму, што не ведаюць, як у іх сябе правільна паводзіць. Яны бяруць за ўзор прыклады паводзінаў сваіх бацькоў і іншых сваякоў, якія часам далёкія ад ідэалу.

Паважаныя дарослыя, выконвайце правілы дарожнага руху і будзьце правільным прыкладам для пераймання! Рэгулярна напамінайце сваім дзецям асноўныя правілы бяспекі:

абавязкова насіць сьвятлоадбівальныя элементы на адзежы;

перад тым як выйсьці з прыпаркаванага аўтамабіля, неабходна пераканацца, што дарога бяспечная;

пераходзіць дарогу толькі па пешаходным пераходзе, пераканаўшыся ў тым, што яго прапускаюць усе кіроўцы;

перад выхадам на праезную частку неабходна зняць навушнікі і адцягнуцца ад тэлефона. Усю ўвагу на дарогу;

ніякіх гульняў каля дарогі, для гэтага ёсьць спецыяльна адведзеныя месцы.

Старшы інспектар ДПС АДАІ МОБ Глыбоцкага РАУС капітан міліцыі Е.А. Сівіцкі.