Бясплатная кансультацыя натарыусаў, прымеркаваная да Дня маці і Дня бацькі
13 кастрычніка 2025
14 кастрычніка 2025 года ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі прымуць удзел у акцыі па бясплатным кансультаванні грамадзян, прымеркаванай да святкавання Дня маці і Дня бацькі.
На працягу дня шматдзетныя бацькі, якія маюць 3 і больш дзяцей, і бацькі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро Віцебскай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях афармлення спадчыны, запавету, падзелу маёмасці, шлюбнай дамовы, дамовы дарэння нерухомай маёмасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў і іншых пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса.
Звяртаем увагу, што атрымаць бясплатную прававую дапамогу можна як пры асабістым звароце да натарыуса, так і па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з прымяненнем відэасувязі (месенджары).
Тэлефоны натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама графік іх працы можна знайсці на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.