Безбар'ернае асяроддзе
11 чэрвеня 2020
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь» кожны інвалід, які не ў стане задаволіць свае жыццёвыя патрэбы ўласнымі сіламі, мае права на гарантаваную дапамогу з боку дзяржавы.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь» кожны інвалід, які не ў стане задаволіць свае жыццёвыя патрэбы ўласнымі сіламі, мае права на гарантаваную дапамогу з боку дзяржавы.
Фізічна аслабленыя асобы часта не могуць весці паўнавартасны лад жыцця з-за сацыяльных і фізічных бар'ераў, якія перашкаджаюць іх паўнавартаснаму ўдзелу ў грамадскім жыцці. Ва ўсім свеце ўжо даўно асаблівую ўвагу надаюць роўным магчымасцям для людзей з інваліднасцю і працуюць над стварэннем безбар'ернага асяроддзя.
У сувязі з гэтым пракуратурай раёна праведзена праверка стану выканання правоў інвалідаў і пажылых грамадзян на тэрыторыі Глыбоцкага раёна ў рамках выканання Дзяржаўнай праграмы сацыяльнай абароны і садзейнічання занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады.
У ходзе праверкі ўстаноўлена, што не ўсе аб'екты сацыяльнай структуры раёна абсталяваны элементамі безбар'ернага асяроддзя.
Так, шэраг пешаходных пераходаў не меў паніжанага бардзюра, а наяўнасць перападаў вышынь у месцах скрыжавання пешаходных шляхоў і праезнай часткі не дазваляе фізічна аслабленым людзям бесперашкодна перамяшчацца па горадзе. На аб'ектах у прыярытэтных сферах жыццядзейнасці першая і апошняя прыступкі лесвічнага пралёта не пазначаны выразным рыфленнем участкаў паверхні і афарбоўкай кантрастнага колеру. Толькі некаторыя грамадскія аб'екты раёна мелі на запоўненых дзвярных праёмах, выкананых з празрыстых матэрыялаў, яркую маркіроўку.
Павялічаны паток аўтамабільнага руху на вуліцах горада спрыяе павышэнню патрабаванняў да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Аднак святлафоры ў горадзе не абсталяваны гукавымі сігналамі для інфармавання інвалідаў па зроку і фізічна аслабленых асоб аб дарожным руху. Не пазначана спецыяльнымі дарожнымі знакамі і разметкай праезная частка, якая вядзе да стаянкі транспартнага сродку для інвалідаў на паркоўках каля гарадскога Дома культуры, УАЗ «Глыбоцкая ЦРБ».
Па выніках праверачнага мерапрыемства прыняты меры
рэагавання, 1 службовая асоба прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці. Шэраг пазначаных парушэнняў у цяперашні час устранены, аднак працы па стварэнні безбар'ернага асяроддзя ў раёне яшчэ вядуцца.
У Глыбоцкім раёне пражывае 1168 інвалідаў, з іх 116 інвалідаў з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата (інвалідаў-калясачнікаў), 102 інваліды па зроку. У агульнай колькасці насельніцтва раёна 3,19% людзей з інваліднасцю.
Старшы памочнік пракурора
Глыбоцкага раёна Аляксандра Янкіна