Бяспечная зона!
1 лістапада 2024
У мэтах папярэджання ДТЗ, выключэння развіцця негатыўных тэндэнцый у дарожна-транспартнай абстаноўцы з 1 па 2 лістапада 2024 года праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства пад назвай «Бяспечная зона!» накіраванае на папярэджанне ўсіх катэгорый дарожна-транспартных здарэнняў.
У перыяд правядзення прафілактычнага мерапрыемства нарады АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС будуць набліжаны да забаўляльных устаноў, аб'ектаў гандлю, якія працуюць у кругласутачным рэжыме.
Будзе праведзена прафілактычная адпрацоўка населеных пунктаў, аўтамабільных дарог, падчас якой будзе прымяняцца негласны і змешаны кантроль, арганізаваны адначасова з выкарыстаннем транспартных сродкаў без спецыяльнай каляровай графічнай афарбоўкі.
Старшы інспектар ДПС АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС Е.А. Сівицкі