Бяспечная Пасха
14 красавіка 2025
20 красавіка праваслаўныя адсвяткуюць адно з галоўных свят – Светлае Хрыстова Васкрэсенне (Вялікдзень). Па традыцыі ў гэты дзень праходзяць урачыстыя рэлігійныя мерапрыемствы, у якіх удзельнічае вялікая колькасць людзей
Пры наведванні храма, падчас набажэнстваў, памятайце, што кожны прыхаджанін абавязаны выконваць правілы пажарнай бяспекі, каб не дапусціць узгарання ў царкве:
– будзьце асцярожныя пры запальванні свечак з падсвечнікаў, закочвайце рукавы адзення;
– пад свечкай трымайце кавалак паперы або насоўку, каб гарачы воск не трапіў на скуру, і вы інстынктыўна не здрыгануліся і не ўпусцілі запаленую свечку на адзенне;
– падвязвайце моцна хусткі і прыбірайце валасы, памяншаючы рызыку трапляння на іх агню свечкі пры нахіле галавы;
– старайцеся выконваць бяспечную адлегласць ад іншых прыхаджан;
– у выпадку ўзгарання адзення хутка скіньце яго, паспрабуйце патушыць вогнетушыцелем або накрыйце шчыльным матэрыялам;
– вывучыце планаванне малітоўнай залы і ў цэлым будынка царквы, каб ведаць шляхі эвакуацыі;
– у выпадку спрацоўвання пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння аб пажары не панікуйце, пакідайце малітоўную залу хутка, але, не ствараючы панікі і цісканіны.
– пры запаўненні памяшкання дымам або адсутнасці асвятлення, паспрабуйце ісці да выхаду, трымаючыся за сцены. Дыхайце праз насоўку або рукаў адзення; вядзіце дзяцей наперадзе сябе, трымаючы іх за плечы.
Прыбыўшы дадому, пастаўце запаленыя свечкі ў незгаральныя падстаўкі далей ад лёгкаўзгаральных прадметаў.
Пры ўзнікненні пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце па нумары 101 або 112.
Бяспечных Вам святаў!