Бяспечнае лета з МНС

Бяспечнае лета з МНС

14 жніўня 2024

Каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі і гібель дзяцей на вадаёмах, Глыбоцкія ратавальнікі праводзяць не толькі рэйдавыя мерапрыемствы, але і навучаюць дзяцей плаванню і прымяненню ратавальных сродкаў.

Каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі і гібель дзяцей на вадаёмах, Глыбоцкія ратавальнікі праводзяць не толькі рэйдавыя мерапрыемствы, але і навучаюць дзяцей плаванню і прымяненню ратавальных сродкаў. Ратавальнікі ўпэўнены, што адным з эфектыўных метадаў навучання падрастаючага пакалення з'яўляюцца спецыяльныя практычныя заняткі. Таму, каб навучыць дзяцей тэхніцы плавання, спецыялісты праводзяць мерапрыемствы у аздараўленчых лагерах.

 

Адна з такіх сустрэч прайшла ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Крынічка». Для дзяцей, якія адпачываюць, ратавальнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі практычныя заняткі. Спачатку – гутарка аб найпрасцейшых і галоўных правілах бяспечных паводзін на вадзе. Другі этап навучання быў прысвечаны правільнай тэхніцы плавання. Дзецям расказалі, як трымацца на воднай гладзі, дыхаць і выкарыстоўваць розныя стылі ў плаванні.

«Уменне добра плаваць – адна з найважнейшых умоў бяспечнага адпачынку на вадзе. Першае, што трэба асвоіць – гэта навучыцца правільна дыхаць і трымаць сябе на вадзе», - каментуюць ратавальнікі.

Таксама на беразе возера дзяцей навучылі навыкам прымянення ратавальных сродкаў: правільнаму забросу ратавальнага круга, «канца Аляксандрава» з берага, а таксама аказанню першай дамедыцынскай дапамогі.