Безопасность труда на особом контроле: «Неделя нулевого травматизма» проходит в Глубокском районе

Бяспека працы на асаблівым кантролі: «Тыдзень нулявога траўматызму» праходзіць у Глыбоцкім раёне

Мабільная група па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы праводзіць маніторынгі работы па забеспячэнні бяспечных умоў працы на прадпрыемствах, семінары і сустрэчы па пытаннях аховы працы і выканання патрабаванняў Дырэктывы №1 «Аб далейшых мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».

Мэта «Тыдня нулявога траўматызму» – арганізацыя мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму (недапушчэнне ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыях у гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.