Бяспека – у кожны дом!
16 студзеня 2020
Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печанага ацяплення і электраабсталявання, дзіцячыя свавольствы з агнём.
Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печанага ацяплення і электраабсталявання, дзіцячыя свавольствы з агнём.У большасці выпадкаў вогненныя НС – гэта вынік бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 20 студзеня па 20 лютага ў рэспубліцы пройдзе акцыя «Бяспека – у кожны дом!».
Мерапрыемствы акцыі ў Глыбоцкім раёне пройдуць у 5 этапаў.
На першых этапах работнікі МНС наведаюць грамадскія пункты аховы правапарадку і арганізуюць праграму для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра.
Разам з юнымі ратавальнікамі 3 і 4 этапы пройдуць ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, а заключны 5-ы этап – у гандлёвых цэнтрах горада, дзе будуць арганізаваны пасты бяспекі.
Арганізатары акцыі правядуць гутаркі і інструктажы, уручаць наглядна-выяўленчую прадукцыю і прадэманструюць відэафільмы супрацьпажарнай накіраванасці.