Бяспека – у кожны дом!

Бяспека – у кожны дом!

13 студзеня 2021

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў і электраабсталявання, дзіцячыя свавольствы з агнём.

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў і электраабсталявання, дзіцячыя свавольствы з агнём. У большасці выпадкаў пажары – гэта вынік бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 18 студзеня па 19 лютага ў рэспубліцы пройдзе акцыя «Бяспека – у кожны дом!».

Мерапрыемствы акцыі ў Глыбоцкім раёне пройдуць у 5 этапаў. На першых этапах работнікамі МНС будуць наведаны грамадскія пункты аховы правапарадку і арганізавана праграма для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра.

Разам з юнымі ратавальнікамі 3 і 4 этапы пройдуць ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, а заключны 5-ы этап – у гандлёвых цэнтрах горада, дзе будуць арганізаваны пасты бяспекі.

Арганізатарамі акцыі будуць праведзены гутаркі і інструктажы, уручаны наглядна-выяўленчая прадукцыя і прадэманстраваны відэафільмы супрацьпажарнай накіраванасці.