Бяспека – у кожны дом!
17 студзеня 2022
Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл эксплуатацыі печаў і электраабсталявання, дзіцячыя свавольствы з агнём. У большасці выпадкаў вогненныя НС – гэта вынік бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 24 студзеня па 11 лютага ў рэспубліцы пройдзе акцыя «Бяспека – у кожны дом!».

Мерапрыемствы акцыі ў Глыбоцкім раёне пройдуць у 3 этапы. На першых этапах работнікі МНС наведаюць грамадскія пункты аховы правапарадку, арганізуюць праграму для жыхароў сельскіх саветаў і наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра.
Арганізатары акцыі правядуць гутаркі і інструктажы, уручаць наглядна-выяўленчую прадукцыю і прадэманструюць відэафільмы супрацьпажарнай накіраванасці.