Бясьпека ў кожны дом

Бяспека ў кожны дом

17 студзеня 2023

З мэтай папярэджання пажараў у жылым фондзе і гібелі людзей ад іх з 23 студзеня па 10 лютага 2023 года ў рэспубліцы пройдзе акцыя «Бяспека ў кожны дом».

З мэтай папярэджання пажараў у жылым фондзе і гібелі людзей ад іх з 23 студзеня па 10 лютага 2023 года ў рэспубліцы пройдзе акцыя «Бяспека ў кожны дом».

Мерапрыемствы акцыі ў Глыбоцкім раёне пройдуць у 3 этапы. Першы этап праводзіцца на базе апорных пунктаў грамадскага правапарадку, пунктах прыёму другаснай сыравіны.

2-і этап пройдзе ва ўстановах адукацыі, у дзённым аддзяленні знаходжання асоб пажылога ўзросту на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а заключны 3-і этап – 9 лютага ў гандлёвым цэнтры «Рэал».

Мерапрыемствы накіраваны на зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца з-за невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылым сектары. Арганізатары акцыі правядуць гутаркі і інструктажы, уручаць наглядную прадукцыю і прадэманструюць відэафільмы супрацьпажарнай накіраванасці.

Што рабіць, калі адбыўся пажар?

- Паведаміце аб здарэнні ў МНС па тэлефонах «101» або «112»;

- Зачыніце вокны, дзверы і выйдзіце на вуліцу. Калі вы знаходзіцеся ў шматкватэрным доме, то паведаміце аб здарэнні суседзям і жыхарам вышэй-ніжэй размешчаных кватэр;

- Сустракайце пажарных і паведаміце ім аб пажары;

- Калі памяшканне моцна задымлена, перасоўвайцеся поўзкам, так як тэмпература ля падлогі значна ніжэй і там больш кіслароду;

- Калі эвакуіравацца з памяшкання немагчыма – выйдзіце на балкон або ў далёкі пакой, зачыніўшы за сабой дзверы, і паклічце на дапамогу мінакоў.

І памятайце, што правільныя і зладжаныя дзеянні могуць знізіць наступствы ад пажару. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.