Змагацца трэба супольна
10 лістапада 2020
Курэнне – небяспечна для Вашага здароўя. Памятаеце гэты знакаміты лозунг савецкіх часоў? А я б дадаў – курэнне ў нецвярозым стане – прычына пажараў і гібелі людзей. Бо менавіта яна займае лідзіруючую пазіцыю ў статыстыцы МНС.
Курэнне – небяспечна для Вашага здароўя. Памятаеце гэты знакаміты лозунг савецкіх часоў? А я б дадаў – курэнне ў нецвярозым стане – прычына пажараў і гібелі людзей. Бо менавіта яна займае лідзіруючую пазіцыю ў статыстыцы МНС.
Але алкаголь і цыгарэта – небяспечнае спалучэнне не толькі для курца, але часта і для тых, хто знаходзіцца побач.
Гісторыі з жыцця.
«Слова даю!»
Кожны чалавек мае права выбару – як жыць, што рабіць. Курцы зрабілі свой выбар усвядомлена, але закладнікамі іх выбару становяцца іншыя людзі, родныя, суседзі. А я не хачу быць закладнікам, стаяць убаку і чакаць наступстваў. Таму, кожны раз, калі сусед знізу паліць на балконе, высоўваюся ў акно, каб чарговы раз пераканацца, што недакуркі выкідвае ў банку з вадой і нашай з ім дамоўленасці не парушае. Так, размаўляла, пераконвала, прыносіла улёткі і брашуры, пару разоў нават сварылася. Ужо не ведаю пасля якога разу, але словы мае падзейнічалі - не кідае сусед-Колька недакуркі, дзе трапіла. А год таму балкон у суседзяў гарэў з-за нашага няўдалага курца і наогул… Тлумачыць свае паводзіны так:
- Прыяцель мой, згарэў, чула, можа, з цыгарэтай заснуў. Вось хто б ведаў, што так будзе, малады ж мужык. Ды і ты, суседка, са сваімі настаўленнямі надакучыла, хоць, здаецца, і праўда. Слова даю, недакуркі толькі ў попельніцу выкідваць. Застаецца верыць на слова і, хоць стопрацэнтнай упэўненасці ў мяне няма, на душы крыху спакайней. Як гаворыцца - стукайце, і вам адчыняць… або пачуюць. А што рабіць, спадзявацца «на авось» не мой варыянт.
«Мы ж гэтак і робім».
Рэйд па прыватным сектары. Заходзім у дом на дзве паловы – адну здымае сям'я з трох чалавек, у другой - бацька-пенсіянер і непрацуючы саракагадовы сын. Тонкая перагародка падзяляе зусім розныя жыцці.
- Чаго казаць, жывем як на парахавой бочцы, - распавядаюць сужэнцы. Устанавілі АПІ ў кожным пакоі, суседзі ў нас самі бачыце, не падарунак. Летась гарэлі, на шчасце, муж з другой змены вяртаўся, пачуў гук АПІ, паспеў канапу заліць. Як кажуць, Бог мілаваў. Але дзе гарантыя, што зноў недапалак не кінуць, п'юць жа….
У другой палове дома пануе поўны хаос. Шпалеры патрэсканымі гірляндамі павіслі на сценах, колер некалі афарбаванай падлогі вызначыць нельга – тоўсты пласт бруду, смецце, недапалкі…. Як кажуць у народзе, адну нагу паставіш, другую трэба падумаць, куды прыбудаваць.
- Ну, як вы так жывяце? – спрабуем уцяміць гаспадара і яго сына. Кажуць, вы ледзь летась не згарэлі? А ў суседзяў маленькае дзіця, вы ж і яго небяспецы падвяргаеце. Ці парадак, калі навядзеце?
- Мы, эээ, вось заўтра думалі, - спрабуе апраўдвацца сын.
Ці недапалкі цяжка ў банку з вадой выкінуць? – працягваем наступленне на нядбайных гаспадароў.
- Дык, мы ж гэтак і робім, - запэўнівае гаспадар, які запіхвае недапалак у кішэню курткі, з заплітанасцю ў голасе…
На ўсе астатнія нашы пытанні і ўгаворы бацька і сын пакорліва адказвалі: «Мы ж гэтак і робім».
Як кажуць, каментарыі залішнія – і тут не пашанцавала з суседзямі. Але чаму згубная прыхільнасць адных становіцца прычынай небяспекі для іншых? І самае галоўнае, як з гэтым змагацца? Пытанне, відаць, рытарычнае. Хоць… Паспрабуем выйсці на вуліцу і спытаць у выпадковых мінакоў.
Валянціна М, студэнтка адной са сталічных ВНУ: «Я б карала па ўсёй строгасці, калі па віне курца адбыўся пажар, адназначна ён павінен за гэта адказаць. Магчыма, многія іншыя ў час спыняцца»
Сяргей Іванавіч, пенсіянер: «У царскія часы каралі курцоў бязлітасна. І ў наш час трэба падыходзіць да гэтага пытання жорстка. Тады не будзе ахвотных, нават, калі рублём пакараюць – гэта таксама дзейсная мера».
Станіслаў, мастак-дэкаратар: «Я куру, колькі сябе памятаю. Курыць ці не – гэта выбар чалавека, але вось, калі твая звычка падвяргае небяспецы жыццё іншага чалавека - гэта няправільна».