БУДЗЬ АСЯРОЖНЫ НА ВАДЗЕ!

29 чэрвеня 2021

Праблема гібелі людзей на вадзе з'яўляецца адной з найбольш актуальных у цяперашні час. Пытанні папярэджання гібелі грамадзян на вадзе знаходзяцца на пастаянным кантролі пракуратуры Глыбоцкага раёна.

Праблема гібелі людзей на вадзе з'яўляецца адной з найбольш актуальных у цяперашні час. Пытанні папярэджання гібелі грамадзян на вадзе знаходзяцца на пастаянным кантролі пракуратуры Глыбоцкага раёна.

Пік гібелі на вадзе адбываецца ў перыяд купальнага сезона. Большасць няшчасных выпадкаў фіксуецца ў канцы працоўнага тыдня, у выхадныя і святочныя дні на вадаёмах, дзе няма сезонных выратавальных пастоў, а таксама на вадаёмах, не абсталяваных для купання.

Купанне ў неабарудаваных месцах, невыкананне элементарных правіл паводзін на вадзе, купанне ў стане алкагольнага ап'янення – гэта шэраг асноўных прычын гібелі людзей на вадзе. Большасць няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей адбываецца з-за іх купання без нагляду дарослых.

Пракуратура Глыбоцкага раёна нагадвае, што згодна з п.20 Правілаў аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.12.2009 №1623, адпачывальнікам забараняецца:

купацца ў забароненых для купання месцах рэк, азёр, вадасховішчаў, сажалак і іншых вадаёмаў;

забруджваць і смецціць вадаёмы, у'язджаць на тэрыторыю пляжаў на транспартных сродках, парушаць рэжым утрымання водаахоўных зон;

распіваць на пляжы спіртныя напоі;

заплываць за буі і іншыя знакі, якія абазначаюць зоны купання;

падплываць да судоў (маторных, ветразных, вяслярных лодак) і іншых плывучых сродкаў;

узбірацца на тэхнічныя і папераджальныя знакі, буі і іншыя прадметы;

скакаць у ваду з лодак, катэраў, прычалаў, іншых збудаванняў, не прыстасаваных для гэтых мэт;

выкарыстоўваць выратавальныя сродкі і рыштунак не па прызначэнні;

плаваць на дошках, ляжаках, бярвёнах, аўтакамерах, надуўных матрацах;

арганізоўваць гульні ў вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам таго, хто купаецца, а таксама здзяйсняць іншыя дзеянні, якія могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку;

подавать ложныя сігналы трывогі;

пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду;

сцираць на пляжах бялізну і купаць жывёл.

Таксама варта звяртаць увагу на забаронныя надпісы – «Купацца забаронена», «Небяспечна», пры наяўнасці якіх купацца небяспечна для жыцця і здароўя.

Невыкананне правілаў паводзінаў на вадзе можа прывесці да трагічнага зыходу! Бяспека кожнага з Вас і бяспека Вашых дзяцей залежыць ад Вас! Добрага Вам і бяспечнага адпачынку на вадаёмах!

 

Старшы памочнік пракурора

Глыбоцкага раёна Таццяна Каструхіна