Будзьце ў бяспецы!
10 мая 2022
З пачатку бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 5 ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў, у якіх 4 чалавекі загінулі, паранена 1 чалавек.
З пачатку бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 5 ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў, у якіх 4 чалавекі загінулі, паранена 1 чалавек.
У сувязі з гэтым 11 мая 2022 года на тэрыторыі нашага раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Будзьце ў бяспецы!», накіраваны на прафілактыку ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў і асоб, якія выкарыстоўваюць сродкі персанальнай мабільнасці.
Веласіпедыст, як і кіроўца, павінен выконваць правілы дарожнага руху і памятаць аб адказнасці, якая ляжыць на ім.
Згодна з Правіламі дарожнага руху, рухацца на веласіпедзе дазволена з 14 гадоў па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці – па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкод для бяспечнага руху пешаходаў.
Веласіпедысту забараняецца:
• рухацца, не трымаючыся за руль або не трымаючы ногі на педалях;
• перавозіць пасажыраў, за выключэннем выпадкаў перавозкі дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў на дадатковым спецыяльна абсталяваным сядзенні;
• перавозіць груз, які выступае больш чым на 0,5 метра па даўжыні або шырыні за габарыты, або груз, які перашкаджае кіраванню;
• паварочваць налева або разварочвацца на дарогах з трамвайным рухам і на дарогах, якія маюць больш адной паласы для руху ў дадзеным напрамку (у гэтым выпадку трэба слезці з веласіпеда і перайсці дарогу па пешаходным пераходзе);
• буксіроўка веласіпеда і веласіпедам, за выключэннем веласіпеднага прычэпа прамысловай вытворчасці.
Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і пры яе недастатковай бачнасці на веласіпедзе павінны быць уключаны: спераду – ліхтар, які выпраменьвае белае святло, ззаду – ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло.
Пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па пешаходным пераходзе веласіпедыст павінен весці веласіпед побач з сабой і кіравацца патрабаваннямі, прадугледжанымі Правіламі для руху пешаходаў.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху строга выконваць Правілы дарожнага руху. Кіроўцам аўтамабіляў трэба ўважлівей ставіцца да веласіпедыстаў, паколькі ДТЗ з іх удзелам
маюць самыя цяжкія наступствы. А кіроўцам «двухколавых» транспартных сродкаў неабходна вывучыць і строга выконваць правілы дарожнага руху і меры асабістай бяспекі.
Старшы інспектар ДПС АДАІ МУС
Глыбокскага РАУС капітан міліцыі Палілейка А.Г.