Будзьце пільныя! Не паддавайцеся на хітрыкі ашуканцаў

Будзьце пільныя! Не паддавайцеся на хітрыкі махляроў

19 студзеня 2026

У Telegram махляры прыкідваюцца службай падтрымкі мэсэнджара

Карыстальнікам прыходзяць нібыта «афіцыйныя» паведамленні з просьбай пацвердзіць уваход у акаўнт або прайсці дадатковую праверку бяспекі. Візуальна ўсё выглядае праўдападобна: лагатып, афармленне, нават ветлівы тэкст.

Галоўная хітрыка – фэйкавая спасылка. Калі вы па ёй пераходзіце, адкрываецца падробная форма аўтарызацыі. Уводзіце код – і гэтым адразу дзеліцеся доступам да свайго акаўнта са зламыснікамі. Пасля гэтага яны могуць зайсці ў Telegram ад вашага імя, выкрасці даныя або рассылаць спам ад вашага імя.

Важна памятаць: сапраўдная служба падтрымкі Telegram ніколі не піша першай і не запытвае коды пацверджання ў асабістых паведамленнях. Любыя спробы «аднавіць доступ» па спасылцы, калі вы не ініцыявалі ўваход, – гэта амаль напэўна падман. Лепш адразу скардзіцца і блакаваць.

Праверце, ці ўключана ў вас двухфакторная аўтэнтыфікацыя і не націскайце на сумнеўныя паведамленні нават ад «знаёмых».