Будзьце пільныя пры прыборцы на прысядзібных участках

Будзьце пільныя пры навядзенні парадку на прысядзібных участках

9 сакавіка 2020

З надыходам вясны, цяпла ўладальнікі прыватных дамоў і дачных участкаў пачынаюць актыўна наводзіць парадак у сваіх уладаннях

З надыходам вясны, цяпла ўладальнікі прыватных дамоў і дачных участкаў пачынаюць актыўна наводзіць парадак у сваіх уладаннях. Смецце, леташняя трава, лісце дрэў – усё, на чым можа спыніцца погляд добрасумленнага гаспадара, падлягае ўборцы. Нярэдка, гаспадары выбіраюць найбольш просты і хуткі спосаб знішчэння смецця – спальванне. Пакуль агонь «наводзіць парадак» на ўчастку, з'яўляецца хвілінка абмеркаваць апошнія навіны з суседзямі, абдумаць планы на надыходзячы сезон.

Захопленыя вясновымі клопатамі гаспадары занадта позна заўважаюць, што полымя, падхопленае ветрам, ужо перакінулася на бліжэйшыя тэрыторыі і размешчаныя побач пабудовы. Справіцца з такім агнём без дапамогі ратавальнікаў ужо немагчыма – вялікая верагоднасць апынуцца ў агнявой пастцы або задыхнуцца ў дыме.

У мінулым годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці з-за выпальвання сухой расліннасці адбылося больш за 100 пажараў.

МНС нагадвае: згодна з дзеючым заканадаўствам, кантраляванае распальванне вогнішчаў, размяшчэнне спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы (мангалаў, барбекю) на тэрыторыі дачных кааператываў, баз адпачынку, прысядзібных участкаў дапускаецца пры выкананні наступных умоў:

- прыняць меры па недапушчэнні распаўсюджвання гарэння за межы пляцоўкі (г.зн. прыбраць гаручыя матэрыялы вакол месца для вогнішча, магчыма абсыпаць пяском, узрыхліць зямлю вакол вогнішча);

- пастаянна кантраляваць працэс гарэння і забяспечыць пляцоўку сродкамі тушэння (вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, лапата і т.п.). Пасля ўсяго патушыць да поўнага спынення тлення;

- выконваць адлегласці пры распальванні вогнішчаў не менш: 10 метраў ад будынкаў і збудаванняў, 20 – ад лясных масіваў, 30 – ад акопаў сена і саломы, размяшчаць спецыяльныя прыстасаванні для прыгатавання ежы дазваляецца на адлегласці не менш 4 метраў ад будынкаў (збудаванняў).

Звяртаем увагу грамадзян,што за парушэнне ўказаных правілаў пажарнай бяспекі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць ад 10 да 40 базавых велічынь.