Будзьце пільныя пры навядзенні парадку на прысядзібных участках

Будзьце пільныя пры навядзенні парадку на прысядзібных участках

4 сакавіка 2021

З надыходам вясны, цяпла ўладальнікі прыватных дамоў і дачных участкаў пачынаюць актыўна наводзіць парадак у сваіх валоданнях. Смецце, мінулагодняя трава, лісце дрэў – усё, на чым можа спыніцца погляд добрасумленнага гаспадара, падлягае ўборцы.

З надыходам вясны, цяпла ўладальнікі прыватных дамоў і дачных участкаў пачынаюць актыўна наводзіць парадак у сваіх валоданнях. Смецце, мінулагодняя трава, лісце дрэў – усё, на чым можа спыніцца погляд добрасумленнага гаспадара, падлягае ўборцы. Нярэдка, гаспадары выбіраюць найбольш просты і хуткі спосаб знішчэння смецця – спальванне. Пакуль агонь «наводзіць парадак» на ўчастку, з'яўляецца хвілінка абмеркаваць апошнія навіны з суседзямі, абдумаць планы на надыходзячы сезон.

Захопленыя вясновымі клопатамі гаспадары занадта позна заўважаюць, што полымя, падхопленае ветрам, ужо перакінулася на бліжэйшыя тэрыторыі і размешчаныя побач пабудовы. Справіцца з такім агнём без дапамогі ратавальнікаў ужо немагчыма – вялікая верагоднасць апынуцца ў агнявой пастцы або задыхнуцца ў дыме.

Штогод у перыяд веснава-летняга пажаранебяспечнага перыяду на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбываюцца выпадкі загарання сухой расліннасці. Так за 2020 год на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 156 загаранняў у прыродных экасістэмах: з іх 121 загаранне травы і хмызнякоў, 34 лясных пажары, 1 тарфяны пажар.

За 2020 год на тэрыторыі Глыбоцкага раёна адбылося 2 загаранні ў прыродных экасістэмах (1 лясны пажар і 1 загаранне сухой травы і хмызнякоў), за перыяд 2019 года адбылося 2 загаранні сухой расліннасці.

Звяртаем увагу грамадзян, што за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.