Будзьце пільныя пры навядзенні парадку на прысядзібных участках

Будзьце пільныя пры навядзенні парадку на прысядзібных участках

28 лютага 2022

З надыходам вясны, цяпла ўладальнікі прыватных дамоў і дачных участкаў пачынаюць актыўна наводзіць парадак у сваіх уладаннях. Смецце, мінулагодняя трава, лісце дрэў – усё, на чым можа спыніцца погляд добрасумленнага гаспадара, падлягае ўборцы.

З надыходам вясны, цяпла ўладальнікі прыватных дамоў і дачных участкаў пачынаюць актыўна наводзіць парадак у сваіх уладаннях. Смецце, мінулагодняя трава, лісце дрэў – усё, на чым можа спыніцца погляд добрасумленнага гаспадара, падлягае ўборцы. Нярэдка, гаспадары выбіраюць найбольш просты і хуткі спосаб знішчэння смецця – спальванне. Пакуль агонь «наводзіць парадак» на ўчастку, з'яўляецца хвілінка абмеркаваць апошнія навіны з суседзямі, абдумаць планы на надыходзячы сезон.

Захопленыя вясновымі клопатамі гаспадары занадта позна заўважаюць, што полымя, падхопленае ветрам, ужо перакінулася на бліжэйшыя тэрыторыі і размешчаныя побач пабудовы. Справіцца з такім агнём без дапамогі ратавальнікаў ужо немагчыма – вялікая верагоднасць апынуцца ў агнявой пастцы або задыхнуцца ў дыме.

Штогод у перыяд веснава-летняга пажаранебяспечнага перыяду на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбываюцца выпадкі загарання сухой расліннасці. Так за 2021 год на тэрыторыі Віцебскай вобласці ліквідаваны 126 загаранняў травы і хмызнякоў на агульнай плошчы 74,3545 га і 23 лясныя пажары на агульнай плошчы 34,5515 га.

Звяртаем увагу грамадзян, што за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

МНС нагадвае аб тым, што пачуўшы сігнал «Увага усім!» варта неадкладна ўключыць тэлевізар і слухаць паведамленне. У паведамленні будзе перададзена інфармацыя аб характары пагрозы і канкрэтныя рэкамендацыі па абароне і дзеяннях насельніцтва.